Экспэрты раскрылі галоўнае правіла сілкавання смартфона для падаўжэння «жыцця» батарэі
7- 6.08.2024, 15:12
- 14,588
Гэта трэба ведаць усім.
Ад смартфонаў і ноўтбукаў, да электрамабіляў і слухавак - акумулятары сілкуюць мноства партатыўных электронных прылад вакол нас. Аднак з часам кожная батарэя зношваецца і страчвае ёмістасць - гэты працэс яшчэ называюць "дэградацыяй".
Спецыялісты Gizchina расказалі, як зрабіць так, каб адбывалася гэта як мага павольней.
Хуткасць дэградацыі акумулятара залежыць ад розных чыннікаў, у тым ліку тое, як менавіта вы падсілкоўваеце сваю прыладу. Хоць гэта можа здацца дробяззю, ключавым момантам тут з'яўляецца пазбяганне як поўнага высільвання, так і поўнага сілкавання.
Усё проста: экстрэмальныя ўзроўні падсілкоўвання батарэі нагружаюць яе, што прыводзіць да скарачэння тэрміна жыцця. Ідэальны дыяпазон для акумулятара складае ад 20% да 80%. Гэта значыць, што высільваць смартфон рэкамендуецца не больш як да 20%, а здымаць яго з сілкавання пры дасягненні 80%.
Аднак увесь час сачыць за ўзроўнем узроўню батарэі непрактычна. На шчасце большасць сучасных тэлефонаў (і не толькі) маюць убудаваную опцыю "Аўтаматычнага пераходу ў эканамічны рэжым" пры нізкім узроўні батарэі і "Ліміт сілкавання" пры дасягненні 80%. Таксама ёсць спецыяльныя праграмы, якія паведамяць аб дасягненні батарэяй пэўнага адсотку сілкавання.
З гэтай прычыне таксама не рэкамендуецца пакідаць смартфон на сілкаванне на ўсю ноч. Гэта можа здацца зручным, але штовячэрняя руціна здольная нашкодзіць вашай батарэі. Як толькі ваша прылада дасягае 100%, яна, як правіла, працягвае падсілкоўвацца цягам усёй ночы. Гэта падстаўляе батарэю пад непатрэбны стрэс.
Уявіце, што ваша батарэя - гэта марафонец. Падтрымліваць яе на поўным сілкаванні, адначасова выціскаючы з яе максімум, - гэта ўсё адно, што прымушаць бегуна пастаянна бегчы спрынт. Гэта рэцэпт знясілення і скарачэння тэрміну службы. Абмежаванне сілкаванне прылад да 80% можа дапамагчы аблегчыць частку гэтага стрэсу, але развязанне праблемы нагрэву таксама мае вызначальнае значэнне для аптымальнага стану батарэі – рэзюмавалі экспэрты.
Хоць гэтыя рэкамендацыі спачатку могуць выклікаць пэўныя нязручнасці ў паўсядзённым жыцці, калі вы прыкладзяце намаганні, у будучыні яны ператворацца ў карысныя звычкі. Паколькі замена акумулятара прылады з'яўляецца не толькі дарагой працэдурай, але таксама можа пазбавіць вас гарантыі на належную працу ўлюбёнага гаджэта ў будучыні.