Расейскі «Мемарыял» заклікаў змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў
1- 6.08.2024, 15:23
- 4,344
І ўкраінскіх закладнікаў у Расеі.
Расейскі цэнтр абароны правоў чалавека "Мемарыял" заклікаў змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў і ўкраінскіх закладнікаў у Расеі.
«Мемарыял» выпусціў сваю заяву пасля абмену расейскіх палітвязняў, журналістаў і апазіцыйных палітыкаў, якія знаходзіліся ў расейскіх турмах, і грамадзян Расеі, якія ўчынілі злачынствы ў іншых краінах. У абмене ўдзельнічалі ЗША, Нямеччына, Расея, Беларусь і яшчэ некалькі краін.
«Калі з'явіліся навіны аб удзеле Беларусі ў абмене, мы з заміраннем сэрца спадзяваліся, што на свабодзе апынуцца наш таварыш з беларускай «Вясны» Алесь Бяляцкі і актывістка Марыя Калеснікава, але гэтага не адбылося», - гаворыцца ў заяве.
Удакладняецца, што беларускія палітвязні «знаходзяцца ў няволі, у тым ліку, за кошт супрацоўніцтва дзвюх дыктатур».
«Мемарыял» заклікаў не спыняць барацьбу за вызваленне і «памятаць пра тых, каму вельмі патрэбная падтрымка, уключаючы ўкраінскіх закладнікаў у Расеі і беларускіх палітвязняў».