AP: Камала Гарыс выбрала кандыдата ў віцэ-прэзідэнты ЗША
4- 6.08.2024, 17:05
- 5,156
Ім стаў губернатар Мінесоты Цім Уолз.
Камала Гарыс, якая балатуецца на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, выбрала кандыдатам на сваю цяперашнюю пасаду губернатара Мінесоты Ціма Уолза, паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на крыніцы.
Раней, 6 жніўня, Гарыс афіцыйна вылучылі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША - яе падтрымалі большасць партыйных дэлегатаў.
60-гадовы Уолз - былы настаўнік, які некалькі гадоў праслужыў у Арміі Нацыянальнай гвардыі. Губернатарам Мінесоты ён быў абраны ў 2018 годзе. Адзначаецца, ён вядомы прагрэсіўным падыходам да развязання пытанняў, звязаных з правамі жанчын і зменай клімату.