Мікалай Дзядок два месяцы знаходзіцца ў СІЗА
3- 6.08.2024, 17:12
- 2,838
Палітвязня трымаюць у турме №1 у Гародні.
Палітычны зняволены Мікалай Дзядок ужо два месяцы знаходзіцца ў штрафным ізалятары турмы №1 у Гародні, пра гэта піша тэлеграм-канал «Mikola Dziadok».
Акрамя таго, як піша канал, ужо больш за год палітвязень адбывае пакаранне ў адзіночнай камеры.
Мікалая Дзядка рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА ў зняволенні, летам 2022 года ён правёў у ізалятары 44 дні.
Нагадаем, што 10 лістапада 2021 года Менгарсуд прыгаварыў Дзядка да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя прызнаў Мікалая Дзядка вінаватым паводле трох артыкулаў: «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі» (частка 3 артыкула 361 КК), «удзел у грубым парушэнні парадку» (частка 1 артыкула 342 КК) і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў» (частка 1 артыкула 295-3).