Байцы СБУ за тыдзень знішчылі сотні адзінак тэхнікі РФ
- 6.08.2024, 18:46
- 3,686
Відэа.
Украінскія спецназаўцы ўдарнымі дронамі і іншымі агнявымі сродкамі за тыдзень знішчылі сотні адзінак расейскай тэхнікі і ліквідавалі 345 акупантаў.
Аб гэтым паведамляе Telegram Службы бяспекі Украіны.
«Спецназаўцы Службы бяспекі працягваюць «карміць» ворага выбуховымі падарункамі», - гаворыцца ў паведамленні.
Так, за апошні тыдзень былі знішчаныя:
21 танк;
34 ББМ;
36 артылерыйскіх сістэм і РСЗА;
316 адзінак аўтатранспарту;
24 БПЛА і 43 антэны сувязі;
158 варожых пазіцый і ўмацаванняў;
4 склады з боепрыпасамі і 3 склады з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Акрамя таго, воіны СБУ ліквідавалі 345 расейскіх акупантаў.