У Баранавіцкім раёне дрэва ўпала на галаву мужчыны
3- 6.08.2024, 18:50
- 9,316
Ён загінуў на месцы.
У Баранавіцкім раёне мужчыну да смерці прыціснула дрэвам, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Раніцай, 6 жніўня, работнікі Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў расчышчалі адрэзак лесу ад паваленых дрэў паблізу станцыі Грыцавец. У працэсе выканання работ спілаванае дрэва ўпала на галаву 49-гадовага мужчыны. Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы.
Следчым праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.