Экспарт тавараў з Нямеччыны скарачаецца
2- 7.08.2024, 20:07
- 3,698
Ужо другі месяц запар.
Экспарт тавараў з Нямеччыны прадаўжае зніжацца. У чэрвені экспарт з улікам сезонных чыннікаў скараціўся ў параўнанні з траўнем на 3,4 адсоткі да 127,7 млрд еўраў, паведаміла Федэральная статыстычная ўстанова ў сераду, 7 жніўня, паведамляе DW.
Аналітыкі таксама прагназавалі зніжэнне, але толькі на ўзроўні паўтара адсотка. Пасля невялікага прамежкавага поспеху ў красавіку экспарт з ФРГ скарачаецца ўжо другі месяц запар.
У той самы час імпарт у Нямеччыну ў месячным вылічэнні нязначна павялічыўся на 0,3 адсотка да 107,4 млрд еўраў. Гэты паказнік, аднак, застаецца прыкметна ніжэйшым за звесткі з экспарту. У выніку прафіцыт знешняга гандлю ў ФРГ у чэрвені складаў 20,4 млрд еўраў пасля 25,3 млрд еўраў у траўні.