У Менску матацыкліст сутыкнуўся з аўто, упаў на дарогу і ледзь не трапіў пад грузавік
2- 7.08.2024, 20:16
- 5,420
Відэа.
Наступствы гэтай аварыі маглі быць больш сур'ёзнымі. На Партызанскім праспекце матацыкліст сутыкнуўся са спадарожнай легкавушкай і ўпаў на праезную частку. Момант аварыі патрапіў на відэарэгістратар грузавіка, які ехаў ззаду.
Легкавік рухаўся ў левай паласе і ў нейкі момант пачаў ссоўвацца да цэнтра праезнай часткі. Матацыкліст, які, здаецца, хацеў аб'ехаць яго справа, аказаўся не гатовы да такога манеўру і рэзнуўся ў машыну.
У выніку матацыкліст апынуўся на дарозе ў правым шэрагу. Пашанцавала, што грузавік, які ехаў там, рухаўся з невялікай хуткасцю, а кіроўца паспеў своечасова заўважыць здарэнне і зрэагаваць.
«З траўмамі 61-гадовага кіроўцу матацыкла даставілі ў лякарню», – расказалі ў ДАІ Менска.