У Курскай вобласці ў палон УСУ здаліся блізу 300 расейскіх салдат
11- 8.08.2024, 8:38
- 24,578
Звесткі пацвердзіў украінскі афіцэр.
Лейтэнант УСУ з пазыўным «Алекс» распавёў, што за два дні баёў на тэрыторыі Курскай вобласці РФ удалося захапіць у палон блізу 300 расейскіх салдат. Аб гэтым ён напісаў у сваім Telegram-канале 7 жніўня.
Са слоў вайскоўца, актыўныя баявыя дзеянні ў «Курскай народнай рэспубліцы» праводзіў кантынгент неўстаноўленых узброеных фармаванняў.
«З пацверджаных звестак было ўзята блізу 300 палонных, спадзяюся яны перададуць іх нам», – адзначыў лейтэнант «Алекс».
Ён растлумачыў, што акупанты маюць нізкую матывацыю, у іх адсутнічае досвед баявых дзеянняў. Расейцы адседжваліся ў акопах, куды іх адправілі «сядзець», без жадання ваяваць.
Нагадаем, што 7 жніўня чацвёра байцоў Сіл абароны Украіны ўзялі ў палон больш за 40 салдат Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі падчас рэйду ў Курскую вобласць. За дзень да гэтага УСУ на мяжы гэтага ж рэгіёна захапілі ў палон 35 расейскіх вайскоўцаў, якія павінны былі прадухіліць прарыў на гэтым адцінку.