«Была чуваць ангельская мова!»: у Дзярждуме абвінавацілі Брытанію ва ўварванні ў Курскую вобласць
34- 8.08.2024, 9:04
- 16,342
Дэпутат не раскрыў крыніцу "інфармацыі".
У расейскай Дзярждуме заяўляюць, што УСУ на тэрыторыю Курскай вобласці ўрываліся не самастойна. Дапамагалі ім у гэтым нібы спецслужбы Вялікабрытаніі. Пра гэта заявіў член камітэта Дзярждумы ў бяспецы Адальбі Шхагошаў. Пра гэта паведамляе The Moscow Times.
“Ва ўсіх падобных вылазках удзельнічала Брытанія. Была чуваць англійская мовы”, - сказаў дэпутат.
Адальбі Люлевіч Шхашгоеў, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ўсіх краін ЕЗ, паведаміў журналістам расейскіх СМІ, што "ястрабы ў многіх краінах" не хочуць міру і актыўна спрабуюць "распаліць полымя супрацьстаяння".
Пры гэтым ён не паведаміў адкуль у яго інфармацыя пра брытанскіх спецагентаў і адкуль звесткі пра "ангельскую мову".
Дэпутат прыстрашыў "стратэгічным адказам", які будзе "вельмі балючым і ў ваенным, і ў палітычным кірунках".