11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Суджы: Калі Пуцін не можа абараніць, хоць Украіна зможа

40
Жыхар Суджы: Калі Пуцін не можа абараніць, хоць Украіна зможа

Мясцовае насельніцтва з разуменнем паставілася да ўкраінскага сцягу над горадам.

Учора, 7 жніўня, жыхар Суджы ў Курскай вобласці надумаў выйсці ў цэнтр горада, каб на месцы разведаць абстаноўку і зразумець, якое войска знаходзіцца ў населеным пункце. Пазней ён запісаў відэазварот (увага, ролік з лаянкай), у якім падзяліўся новай інфармацыяй.

Ролік на сваёй старонцы ў Telegram-канале выклаў Антон Герашчанка. Мужчына прызнаўся, што ў цэнтры горада няма асаблівых разбурэнняў, аднак моцна пацярпеў будынак пракуратуры. Над Суджай вісіць сцяг Украіны.

Украінскія абаронцы забаранілі таму рабіць фота ці відэа. Таксама ў жыхара праверылі дакументы. Усё абышлося без грубасці. Вайскоўцаў і тэхнікі ў горадзе вельмі многа, прызнаўся мясцовы жыхар.

Таксама ўкраінскія абаронцы парэкамендавалі ўсім жыхарам Куршчыны ўжо зараз пачаць рыхтавацца да рэферэндуму і актыўна вучыць Гімн Украіны.

Жыхар Суджы прызнаўся, што яму ўжо ўсё адно, пад якім сцягам жыць, абы без вайны. У канцы роліка ён прызнаўся, што калі Пуцін не можа абараніць грамадзян сваёй краіны, то, магчыма, УСУ іх будуць абараняць.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках