Беларуска хацела купіць курс правільнага харчавання, але яе неаднаразова падманулі
5- 8.08.2024, 9:48
- 2,370
Мянчанка звярнулася "не да тых людзей".
Мянчанка хацела купіць курс нутрыцыёлага, але звярнулася не да тых людзей. У выніку яе даверлівасць абышлася ў круглую суму, расказалі ў ГУУС Менгарвыканкама.
Мянчанка ўбачыла ў Instagram рэкламу з навучальнымі курсамі папулярнага лекара-нутрыцыёлага. Яна зарэзервавала месца на курсе і атрымала рахунак для аплаты са старонкі службы падтрымкі. Аднак амаль адразу ёй у асабістыя паведамленні напісала жанчына, якая назвалася знаёмай лекара, і паведаміла, што рэквізіты для аплаты змененыя і зараз грошы трэба будзе перавесці на іншы рахунак.
Мянчанка перавяла больш за 1 000 рублёў на ўказаны рахунак, але на гэтым гісторыя не скончылася. “Мне трэба было аплаціць яшчэ раз, каб не згубіць месца на курсе. Я паверыла”, - распавяла ашуканая жанчына на відэа ад ГУУС.
Ёй сказалі, што аплата быццам бы не прайшла - а каб не страціць месца на курсе, прапанавалі паўтарыць аплату, а пасля разабрацца з аперацыяй, якая не адбылася. Мянчанка перавяла яшчэ 1000 рублёў, але так і не атрымала курс, зазначылі ў міліцыі.
Пра тое, што яна стала ахвярай ашуканцаў, жанчына зразумела, калі ёй у чарговы раз прапанавалі зрабіць аплату, але ўжо за VIP-статус вучня. Калі яна адмовіла ў пералічэнні грошай, усе перапіскі былі выдаленыя, а мянчанка звярнулася ў міліцыю.
У наступным ашуканцы паспрабавалі яшчэ раз падмануць жанчыну ад імя супрацоўнікаў аператара мабільнай сувязі, прапанаваўшы ёй сцягнуць дадатак выдаленага доступу, але яна не адрэагавала і паклала слухаўку.