16 верасня 2024, панядзелак, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкардсмен свету страціў прытомнасць падчас фіналу на Алімпіядзе

2
Рэкардсмен свету страціў прытомнасць падчас фіналу на Алімпіядзе

Эфіёпскі бягун упаў плазам на дарожку і не змог падняцца.

Рэкардсмен свету ў бегу на 3000 м з перашкодамі Ламеха Гірма (Эфіопія) страціў прытомнасць падчас фіналу Алімпіяды. Ён зачапіў нагой бар'ер, упаў плазам на дарожку і не змог падняцца.

Як паведамляе журналістка Джулі Сцюарт-Бінкс, эфіёпа панеслі на насілках у падтрыбуннае памяшканне.

Гірма з'яўляецца сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Токіё на дыстанцыі 3000 м з перашкодамі. У лютым 2023 года ён устанавіў сусветны рэкорд у бегу на 3000 м у памяшканні.

Золата ў фінальным забегу здабыў мараканец Суфіян Эль-Бакалі, паказаўшы вынік 8 хвілін 6,05 секунды. Гэта яго другое алімпійскае золата ў кар'еры, раней спартовец перамагаў на Гульнях-2020 у Токіё ў гэтай дысцыпліне. Сярэбраны медаль узяў амерыканец Кенэт Рукс (8.06,41), бронзавая ўзнагарода дасталася кенійцу Абрахаму Кібівоту (8.06,47).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках