Сырскі за сёння падаў Зяленскаму тры даклады
3- 8.08.2024, 20:07
- 8,090

Падрабязнасці.
Галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі ўжо тройчы за сёння дакладваў пра сітуацыю на фронце.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе Charter97.org са спасылкай на ягоны вечаровы зварот.
Паводле словаў Зяленскага, усе даклады Сырскага з'яўляюцца выніковымі і менавіта такімі, якія патрэбныя нашай дзяржаве цяпер.
«Я ўдзячны кожнаму воіну, кожнаму салдату і камандзіру, якія забяспечваюць абарону нашых, украінскіх, пазіцый і выкананне задачаў нашай абароны», – сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што ўкраінцы ўмеюць дасягаць сваіх мэтаў, асабліва тых, што датычацца вайны.
«Расея прынесла вайну на нашу зямлю і павінна адчуваць, што ёю зроблена. Мы ж імкнемся як мага хутчэй дасягаць сваіх мэтаў у мірны час – ва ўмовах справядлівага міру. І гэта будзе», – падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Акрамя Сырскага сёння Зяленскаму дакладвалі міністр абароны Рустэм Умераў і кіраўнік СБУ Васіль Малюк.
Першы даклаў пра пастаўкі ўзбраення і тэхнікі ўкраінскага войска і працу над тым, што ўсё паступала своечасова. Малюк даклаў пра аперацыі і далікатную працу СБУ, якая абараняе ад расейскіх дыверсій і спробаў замахаў унутры нашай дзяржавы.