Беларусам стане прасцей зарэгістраваць аўтамабіль у Варшаве
1- 8.08.2024, 20:13
- 3,754
Гэта можна будзе зрабіць у адміністрацыях кожнага раёну.
Улады Варшавы спрасцілі замежнікам (перш за ўсё беларусам) правілы рэгістрацыі аўто, паведамляе warszawa19115.pl.
З 26 жніўня гэта можна будзе зрабіць не ў адзіным пункце, як цяпер, а ў адміністрацыях кожнага раёна.
Як і раней, трэба будзе мець пацвярджэнне законнага знаходжання ў Польшчы і рэгістрацыю ў Варшаве.