14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі звольнены яшчэ адзін дырэктар тэатра

1
У Беларусі звольнены яшчэ адзін дырэктар тэатра
ДЗМІТРЫЙ ГАРЭЛІК

Да гэтага яго судзілі.

З Гомельскага тэатра лялек звольнілі дырэктара Дзмітрыя Гарэліка. Пра гэта рэдакцыі zerkalo.io паведамілі ўласныя крыніцы.

Калі менавіта адбылося звальненне, журналістам не ўдакладнілі. На сайце тэатра пасада дырэктара зараз вакантная. Прозвішча Гарэлік не згадваецца ў тэксце пра гісторыю тэатра, хаця ён кіраваў Гомельскім лялечным з 1 чэрвеня 1992 года. Вядома толькі, што на 14 траўня 2024 года пасада ўжо была вакантнай.

Прычынай звальнення з вялікай дзеллю імавернасці сталі рэпрэсіі. У студзені гэтага года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым абвінавачвалі мужчыну і якую пастанову прыняў суд.

Калі сітуацыя з судом стала публічнай, імя Гарэліка не было прыбранае з сайта калектыву — ён па-ранейшаму быў пазначаны як дырэктар.

Тэатр лялек у Гомелі працуе з 1968 года. Менавіта за Гарэлікам ён у 2002-м атрымаў новы будынак і пераехаў туды праз два гады. Як адзначаецца на сайце калектыву, «гастрольна-фестывальная геаграфія тэатра ахоплівае прастору ад Атлантычнага ўзбярэжжа Гішпаніі да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Уладзівастока, ад сталіцы рэспублікі Комі да вострава Шры-Ланка. <…>. Тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам розных Міжнародных тэатральных фестываляў Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Латвіі, Італіі, Гішпаніі, Славакіі, Нямеччына, Індыі, Шры-Ланкі ды іншых краін».

Звальненне Гарэліка цалкам упісваецца ў рэпрэсіўную палітыку ўладаў у сферы культуры: у апошні час звальненні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі:

у лютым 2024 года была звольнена дырэктар Менскага абласнога тэатра лялек "Батлейка" Святлана Чаеўская;

у сакавіку сваёй пасады пазбавіўся дырэктар сталічнага Музычнага тэатра Сяргей Пукіта;

у пачатку красавіка – мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук;

у красавіку дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў. Праўда, пазней высветлілася, што ён пайшоў на павышэнне - стаў намеснікам кіраўніка ўправы культуры Менгарвыканкама;

у траўні быў звольнены мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета Валянцін Елізар'еў;

у жніўні стала вядома аб звальненні дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святланы Карукінай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках