15 кастрычнiка 2024, aўторак, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ нанеслі маштабны ўдар па супермаркеце ў Канстанцінаўцы

6
Войскі РФ нанеслі маштабны ўдар па супермаркеце ў Канстанцінаўцы

Акупанты абстралялі горад з рулевай артылерыі.

Апоўдні пятніцы, 9 жніўня, расейскія тэрарысты нанеслі магутны ўдар па супермаркеце ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці. На месцы ўзнік моцны пажар. Сама меней 7 чалавек параненыя.

Чорны дым і агонь агарнулі ўвесь будынак. Пра гэта паведаміў у Telegram кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін.

«Расейцы абстралялі горад з рулевай артылерыі, патрапілі ў супермаркет. Гэта чарговы мэтанакіраваны ўдар па месцы збору людзей, чарговы акт тэрору ад расейцаў», – падкрэсліў Філашкін.

Паводле ягоных слоў, адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане. На месцы працуюць усе неабходныя службы. Колькі чалавек знаходзілася ў супермаркеце ў момант удару, пакуль невядома.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках