Выбары ў ЗША: Харыс адарвалася ад Трампа
15- 9.08.2024, 12:48
- 8,438
На 5 адсоткаў.
Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Камала Гарыс апярэджвае свайго апанента Дональда Трампа на 5% - 42% супраць 37%. Аб гэтым 9 жніўня паведамляе Reuters са спасылкай на вынікі апытання Ipsos.
Вынікі таксама паказалі, што Гарыс апярэджвае Трампа (42% супраць 40%) у сямі штатах, дзе бітва была найбольш жорсткай на прэзідэнцкіх выбарах-2020 - Арызоне, Джорджыі, Мічыгане, Невадзе, Паўночнай Караліне, Пенсільваніі і Вісконсіне.
Гарыс павялічыла свой адрыў ад Трампа ў параўнанні з апытаннем Reuters/Ipsos, праведзеным 22-23 ліпеня.
4% рэспандэнтаў заявілі аб падтрымцы незалежнага кандыдата Роберта Кэнэдзі-малодшага ў параўнанні з 10% у ліпені.
Таксама, паводле вынікаў апытання Ipsos, мноства выбарцаў Трампа мацней, чым Гарыс, асацыруюць са словам «патрыёт», а таксама са словам «дзіўны», якім прыхільнікі дэмакратаў сталі называць кандыдата ад рэспубліканцаў у апошнія тыдні.
Апытанне Ipsos праводзілася 2-7 жніўня, у ім узялі ўдзел 2045 дарослых амерыканцаў. Хібнасць складае блізу 3 адсоткаў.