ФСБ запанікавала праз знішчэнне расейскіх войскаў у Курскай вобласці
13- 9.08.2024, 12:58
- 24,666
Мясцовых жыхароў пачалі затрымліваць.
Расейскія ўлады запускаюць машыну рэпрэсій на тэрыторыі Курскай вобласці, дзе чацвёрты дзень працягваюцца баі з войскамі Украіны, якія ўварваліся.
Як паведамляе Mash, у пятніцу Федэральная служба бяспекі (ФСБ) затрымала 48-гадовага жыхара вёскі Кастрычніцкае, які здымаў наступствы ўкраінскіх удараў.
Паводле інфармацыі спецслужбаў, знятае мясцовым жыхаром відэа было апублікаванае ў адным з украінскіх тэлеграмканалаў. На допыце затрыманы заявіў, што нібыта дзейнічаў на заданнн, а за яго выкананне яму абяцалі грошы і "грамадзянства адной з краін NАТО".
Са звестак Mash, разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле артыкула “шпіянаж”, які мяркуе пакаранне аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.