У Беларусі знайшлі «цэзіевыя лісічкі»
5- 9.08.2024, 16:49
- 9,358
Перавышэнне нормы - у пяць разоў.
У адной з проб грыбоў, якія даследавалі ў Рэчыцкім раёне, змяшчэнне цэзію-137 амаль у пяць разоў перавысіла норму. Пра гэта паведамілі ў мясцовым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
«Перавышэнні выяўленыя ў чатырох спробах: у адной спробе чарніц і трох спробах лісічак. Пры нарматыве 160 Бк/кг узроўні змяшчэння цэзію-137 у пробах чарніц склалі 207 Бк/кг (населены пункт Чырвоная Кветка). Пры нарматыве 500 Бк/кг узроўні змяшчэння цэзію-137 у пробах лісічак склалі ад 568 Бк/кг да 2420 Бк/кг (населены пункт Новы Барсук)», - паведамілі ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Спецыялісты нагадалі, што дары лесу здольныя назапашваць радыенукліды.