У Арменіі выпусцілі падручнік, які выклікаў нервовую рэакцыю ў Расеі
9- 9.08.2024, 16:56
- 17,922
Расейскую імперыю ў ім назвалі акупанткай.
Далучэнне Усходняй Арменіі ў 1828 годзе да Расеі ў новым падручніку армянскай гісторыі для 8 класа названае анэксіяй.
«Раздзел 6.1 падручніка азагалоўлены «Анэксія Расеяй Усходняй Арменіі». У гэтым можна пераканацца, зазірнуўшы на дзяржаўную платформу навучальных матэрыялаў», - паведамляюць армянскія СМІ.
Паводле гэтага падручніка, Туркманчайская дамова, падпісаная па выніках расейска-персідскай вайны 1826-1828 гадоў, зараз будзе пададзеная як акупацыя з боку Расейскай імперыі.
Адзначым, што падручнік выклікаў нервовую рэакцыю ў расСМІ. У Міністэрстве адукацыі і навукі Арменіі тлумачэнняў расейскім прапагандыстам не далі, але папрасілі даслаць пісьмовы запыт.
У ведамстве адзначылі, што, калі падручнік уключаны ў дзяржаўную платформу навучальных матэрыялаў, значыць, ён атрымаў станоўчае заключэнне.