14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска накарміла амерыканца крывянкай і ліверам

32
Беларуска накарміла амерыканца крывянкай і ліверам

Яго шкадавалі ўсім інтэрнэтам.

Карыстальніца TikTok апублікавала відэа, на якім дала пакаштаваць свайму мужу-амерыканцу два беларускія прадукты, якія назвала «далікатэсамі». Аднак мужчыну яны не спадабаліся. Больш за тое, такі пачастунак выклікаў бурную рэакцыю ў каментатараў, піша Telegraf.news.

Калі амерыканец убачыў прадукты, то «быў відавочна не ў захапленні», як сказала сама аўтарка ў пачатку роліка.

Першым «далікатэсам», які беларуска прапанавала свайму мужу, стала крывяная каўбаса, ці крывянка. Вердыкт такі:

@oxanaamerikanka А вы любите кровянку и ливерку? Лично мне нравится, и я не понимаю, когда говорят, что это еда исключительно для котиков. #едаялюблютебя #домашняяеда #белорусскаякухня #русскаякухня #вкусноибыстро #вкусноипросто #вкусноиполезно #беларусь🇧🇾 ♬ original sound - Oxana_amerikanka

«Я ніколі не буду есці гэта зноў. Але гэта не так ужо і дрэнна. Калі б больш не было чаго есці, то з'еў бы».

Другі прадукт - ліверная каўбаса, яна ж ліверка. Рэакцыя амерыканца бачная з першых секунд: ён узяў сурвэтку, каб выплюнуць у яе пачастунак.

«Гэта самае жахлівае, што я еў. Ну ок, няхай не самае жудаснае, але наўрад ці я зноў пакаштую», - заявіў ён.

Ролік за пару дзён набраў больш за 115 тысяч праглядаў і амаль 600 каментароў. Найбольш упадабаек набраў той, што крывянку «трэба пасмажыць», а не есці сырой. Другі, што «крывянку і ліверку ядуць адзінкі, у асноўным гэта бяруць жывёлам».

Хтосьці заявіў, што аўтарка відэа «захацела атруціць чалавека. Хатняя крывянка - шык, але не тая, якую набываюць сабаку ў краме. Ліверку нават кот не есць».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках