У Менску з цыстэрны разлілося небяспечнае хімічнае рэчыва
1- 9.08.2024, 17:48
- 6,496
На месцы працуюць спецыялісты хімічнай і радыяцыйнай аховы МНС.
У Менску з цыстэрны разлілося небяспечнае хімічнае рэчыва - бензілхларыд. Здарэнне адбылося ў пятніцу каля вуліцы Казінца.
Як паведамляюць ратавальнікі, размова аб чыгуначнай цыстэрне. За хвіліну з яе выцякала «15-20 кропляў». Цяпер ідзе ліквідацыя наступстваў здарэння. На месцы працуюць спецыялісты хімічнай і радыяцыйнай аховы МНС. Падрабязнасці будуць пазней.