«Эрдаган балансуе на лязе нажа»
7- 9.08.2024, 18:04
- 8,918
Турцыя рызыкуе патрапіць пад санкцыі ЗША.
Эканамічная палітыка прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіпа Эрдагана за апошні час адчувальна ўдарыла і па турэцкай ліры, і па ўнутраных эканамічных сувязях краіны. Таму пытанні атрымання грошай з'яўляюцца для дзяржавы вельмі важнымі.
Адгэтуль - жаданне зарабляць на чым-заўгодна. І ў гэтым плане Эрдаган даслоўна імкнецца балансаваць на лязе нажа. Такое меркаванне FREEДОМ агучыў выканаўчы дырэктар украінскага Эканамічнага дыскусійнага клуба Алег Пендзін.
«З аднаго боку, Эрдаган разумее, што другасныя санкцыі Захаду паставяць крыж на вельмі многіх кірунках дзейнасці ягонай краіны. З іншага боку - гэта добрыя даходы (супрацоўніцтва з Расеяй, - рэд.)», - адзначыў эканаміст.
Ён нагадаў, што Эрдаган да апошняга імкнуўся захаваць «збожжавы калідор» у Чорным моры і нават паднімаў пытанне аб яго аднаўленні, пры тым, што Украіна выразна дала зразумець, што ў гэтай сітуацыі ён ёй ужо не патрэбен.
«Мы знайшлі дастаткова бяспечны марскі трафік, якім карыстаемся. Чаму Эрдаган узняў пытанне аб «збожжавым калідоры»? Таму што 25% кошту ўкраінскага збожжа, якое ішло па «збожжавым калідоры», заставалася ў Турцыі. Яна станавілася вельмі буйным збожжавым хабам. Таму палітыка расейцаў, якія тады выйшлі са збожжавага пагаднення, вельмі выдатна ўдарыла па кішэні турэцкім кампаніям і Турцыі ў прыватнасці», - растлумачыў Пендзін.
Таму туркі вельмі актыўна шукаюць усякі спосаб, каб хоць неяк зарабіць. І нічога дзіўнага ў гэтай сітуацыі няма, мяркуе эканаміст.
«Ёсць жаданне зарабіць. Прычым яно балансуе на лязе нажа, бо калі раптам пагрозы і папярэджанні ЗША ўвасобяцца ў канкрэтныя дзеянні, Турцыя страціць нашмат больш. Таму, я так думаю, туркі будуць вельмі асцярожныя для таго, каб гэтыя «маханні пальчыкам» з боку амерыканцаў не рэалізаваліся ў нешта больш сур'ёзнае», - рэзюмаваў эксперт.
Пендзін таксама звярнуў увагу на тое, што ў Турцыі ёсць вельмі дакладная пазіцыя наконт таго, як яны збіраюцца працаваць з расейцамі, падтрымліваючы пры гэтым Украіну.
«Фармальна, так, яны падтрымліваюць Украіну. Давайце ўспомнім «Байрактары», якія былі ў нас у 2022 годзе і вельмі здорава нам дапамагалі. Гэта значыць, вось гэта ідэальны спосаб уседзець на двух крэслах і быць у добрых стасунках з абодвух бакоў, спрабаваць атрымліваць эканамічныя прэферэнцыі. Але, яшчэ раз кажу, галоўнае ў гэтай сітуацыі Эрдагану, скажам так, не выйсці на самога сябе, не спатыкнуцца, бо больш такога трываць амерыканцы не будуць, і мы пачулі дастаткова дакладную пазіцыю Вашынгтона», - адзначыў эканаміст.