Пасажырскі самалёт упаў у Бразіліі
- 9.08.2024, 20:43
- 8,184
На борце знаходзіліся 58 пасажыраў.
У Бразіліі пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. На борце знаходзіліся 58 пасажыраў і 4 чальцы экіпажу, паведамляе G1.
«Пасажырскі самалёт разбіўся ў раёне Капэла (Бразілія)», – паведамляе G1. Паводле звестак авіякампаніі Voepass Linhas Aereas, крушэнне пацярпеў турбавінтавы пасажырскі самалёт ATR-72.
Адзначаецца, што найбліжэйшыя лякарні мабілізуюць сваіх супрацоўнікаў. На месцы здарэння працуе пажарная ахова і ваенная паліцыя.