«У расейцаў узнікла сур'ёзная праблема праз баі ў Курскай вобласці»
3- 9.08.2024, 20:56
- 13,420
Аналіз палкоўніка УСУ.
У Курскай вобласці ўжо некалькі сутак прадаўжаюцца актыўныя баявыя дзеянні. Расейцы вельмі млява рэагуюць на тамтэйшыя падзеі, якія ўжо прывялі да сур'ёзнай для іх праблемы.
Ваенны эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан расказаў «24 Каналу», якія ўскладненні ўзніклі ў ворага праз аперацыю ў Курскай вобласці.
Світан заўважыў, што ў расейцаў узнікла сур'ёзная праблема, паколькі была перарэзаная чыгунка ў раёне Суджы, па якой ішло паліва. Мазырскі НПЗ у Беларусі пампаваў практычна ўвесь выраблены дызель расейцам на ўсходні фронт. Таму гэтая плынь цяпер перакрытая.
Паводле ягоных словаў, яшчэ адна чыгунка знаходзіцца пад украінскім агнявым кантролем.
– У расейцаў цяпер будзе праблема з дызелем: перакідваць па вялікай дузе – гэта дадаткова некалькі дзясяткаў гадзінаў, – заявіў палкоўнік запасу.
Ён дадаў, што адной з асноўных задачаў з'яўляецца пераразанне энэргазабеспячэння ваенным аб'ектам расейцаў.
Удар па ваенным аэрадроме ў Ліпецку
Палкоўнік запасу адзначыў, што аэрадром у Ліпецку – гэта адна з асноўных украінскіх цэляў. Спачатку быў нанесены сур'ёзны ўдар па электрападстанцыі, якая сілкуе, у тым ліку, і аэрадром. А далей ужо была параза самога ваеннага аб'екта.
– У расейцаў вялікая праблема, бо на гэтай электрападстанцыі яшчэ і вісяць цывільныя аб'екты, – сказаў Світан.
Таму, паводле ягоных словаў, у выпадку знішчэння электрападстанцыі або любых размеркавальных энэргааб'ектаў «кладзецца» электраэнэргія і ў найбліжэйшых раёнах.