Новы седан BMW рассакрэцілі да прэзентацыі
8- 9.08.2024, 21:04
- 4,674
Падкрэсліваецца, што гэта самы танны седан нямецкай маркі.
У інтэрнэт патрапілі фота BMW 2 Series Gran Coupe другога пакалення. Самы танны седан нямецкай маркі прэзентуюць у канцы цяперашняга ці ў пачатку 2025 года. Пра гэта паведамляеццапаведамляецца на сайце Carscoops.
Новы BMW 2 Series Gran Coupe рассакрэцілі ў Кітаі, прычым на фота патрапіла падоўжаная версія мадэлі. Яна дасягае 4663 мм у даўжыню пры колавай базе 2780 мм.
Седан захаваў знаёмы профіль з аркападобным дахам і прыпаднятай задняй часткай. А вось дызайн пярэдняй часткі вытрыманы ў духу роднаснага хэтчбэка BMW 1 Series чацвёртага пакалення. Седану змянілі форму фараў і кратаў радыятара, а таксама павялічылі паветразаборнік у бамперы.
Зараджаная версія BMW M235 Gran Coupe мае больш выразны дызайн. Да таго ж яна атрымала задні спойлер і чатыры выхлапныя трубы.
Салон BMW 2 Series Gran Coupe не паказалі, але ён таксама будзе запазычаны ў хэтчбэка. Гэта значыць, што на пярэдняй панэлі ўсталююць выгнуты двухсекцыйны дысплэй.
Адзначаецца, што падоўжаны седан BMW 2 Series Gran Coupe атрымае бензінавыя турбаматоры абёмам 1,5 л (170 к. с.) і 2,0 л (227 і 335 к. с.). Самым магутным з'яўляецца варыянт М235. Еўрапейская версія мадэлі захавае 2,0-літровыя турбадызелі магутнасцю 150 і 163 к. с.