У Расеі чарговы прыпадак
11- Аляксандр Няўзораў
- 10.09.2024, 15:17
- 14,816
Ад задумы нясе паталогіяй і псіхіятрыяй.
У Расеі чарговы прыпадак некрафіліі.
Яе зноў пацягнула да мерцвякоў.
“Пракуратура” РФ засунула лапы ў старыя труны, каб яшчэ раз паламаць косці ўжо закатаваных і забітых.
Сёння генеральны пракурор паведаміў насельніцтву аб тым, што пасмяротная рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій была памылкай.
На ягоную думку "ворагі народа" былі сапраўды "ворагамі народа і замежнымі агентамі", якія заслужылі расстрэльныя равы і пакуты ГУЛАГа.
Пасмяротнае апраўданне інтэлігентаў у 90-х гадах стала "фатальнай памылкай", якую сёння будзе выпраўляць пуцінская пракуратура.
Усе гэтыя “Мандэльшамы-Мэйрхольды-Вавілавы”, як і мільёны іншых інтэлігентаў, якія загінулі і забітыя ў лагерах “селі за справу”, за русафобію, за шпіянаж і разумовую здраду радзіме.
Такая асноўная думка дакумента, які з'явіўся на партале "прававой" інфармацыі.
Якой халеры пракуроры палезлі ў старыя труны?
Ад задумы смярдзіць паталогіяй і псіхіятрыяй.
Расстраляць і атруціць “навічком” забітых у 37 годзе будзе цяжкавата. Але затое іх шкілеты можна паказальна пасадзіць на швабры і бутэлькі.
Аляксандр Няўзораў, “Тэлеграм”