Брытанія ўвяла санкцыі супраць Паветрана-касмічных сіл Расеі
2- 10.09.2024, 17:55
- 2,416
Новыя санкцыі датычацца і камандавання вайскова-транспартнай авіяцыі РФ.
Вялікая Брытанія ў аўторак, 10 жніўня, абвясціла аб санкцыях супраць Паветрана-касмічных сіл Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні брытанскага ўрада, якое цытуе «Еўрапейская праўда».
Акрамя расейскіх Паветрана-касмічных сіл, новыя санкцыі Брытаніі датычацца 924-га Дзяржаўнага цэнтра беспілотнай авіяцыі Расеі і камандавання вайскова-транспартнай авіяцыі РФ.
924-ы Дзяржаўны цэнтр беспілотнай авіяцыі Расеі адказвае за пастаўку беспілотнікаў у расейскае войска, у тым ліку і тых, якія выкарыстоўваюцца для ўдараў па Украіне.
Прычыны ўвядзення санкцый у паведамленні не пазначаныя.
Адзначым, што ЗША наклалі абмежаванні на Паветрана-касмічныя сілы Расеі, 924-ы Дзяржаўны цэнтр беспілотнай авіяцыі і камандаванне вайскова-транспартнай авіяцыі РФ яшчэ ў снежні 2022 года.