Лукашэнка заявіў пра ўзброенае скіданне ўлады ў Беларусі
85- 10.09.2024, 20:35
- 70,984
Паводле словаў дыктатара, скідаць яго будзе ўзброеная апазіцыя.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка 10 верасня склікаў нараду пра правядзенне «прэзідэнцкіх выбараў» у краіне.
Паводле версіі Лукашэнкі, апазіцыі за мяжой нібыта даюць грошы на ўзброенае скіданне ўлады ў краіне.
«Мы чакаем. Нават можаце нас не папярэджваць, адкуль вы зойдзеце і куды. Мы гэта добра ведаем», – заявіў ён.