У Расеі двое школьнікаў спалілі Мі-8: ад гелікаптэра застаўся толькі хвост
25- 11.09.2024, 16:28
- 27,368
Бацька аднаго з іх ваюе супраць Украіны.
Уночы на 11 верасня, у расейскім Наябрску двое школьнікаў, 13 і 14 гадоў, спалілі шматцэлевы гелікаптэр Мі-8. Ім абяцалі за гэтае «заданне» 5 мільёнаў рублёў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал BAZA.
Школьнікі праніклі на тэрыторыю гелікаптэрнай пляцоўкі ў аэрапорце Наябрска праз дзірку ў плоце. Пасля гэтага яны аблілі гелікаптэры гаручай вадкасцю і з другой спробы падпалілі цыгарэтамі. Праз выбух вадкасці адзін з хлопцаў атрымаў моцныя апёкі твару.
Пасля ўцёкаў з аэрадрома - абодвух злавілі ўжо на працягу гадзіны.
«У выніку хлопцам моцна апякло твар, таму адбегшы крыху ад аэрапорта, школьнікам давялося выклікаць хуткую. Медыкі даставілі падпальшчыкаў у лякарню. Гелікаптэр згарэў амаль цалкам - ад яго застаўся толькі хвост», - піша канал.