У Беларусь ідзе цыклон «Н»
3- 11.09.2024, 14:37
- 12,608
Будуць моцныя залевы.
Стала вядома, што Беларусь могуць накрыць моцныя залевы ў чацвер і пятніцу, 12 і 13 верасня, паведамляе тэматычны тэлеграм-канал «Надвор`е».
Так, са спадарожніка метэаролагі ўжо назіраюць над цэнтрам Беларусі халодны атмасферны фронт, які размываецца. Пры гэтым невялікі, але вельмі дажджлівы, цыклон "Н" ўзнік 10 верасня над Міжземным морам.
- Цыклон "Н" вельмі дажджлівы, і 12 - 13 верасня ён можа дайсці да Беларусі. Праўда, прыйдзе ён у аслабленым выглядзе, бо не складаюцца ўмовы для яго развіцця і ўзмацнення, - паведамляюць сіноптыкі.
Паводле прагнозу Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я (ECMWF) на франтах гэтага цыклону па поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца ападкі. І пасля абеду 12 верасня, а таксама ноччу 13 верасня ў цэнтры краіны, магчымы інтэнсіўныя ліўні і навальніцы.