12 кастрычнiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Латвіі абвясціла аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Украіны

1
Прэм'ерка Латвіі абвясціла аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Украіны

У яго ўвойдуць бронетранспарцёры.

Прэм'ер-міністарка Латвіі Эвіка Сіліня абвясціла аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Украіны, у якую ўвойдуць бронетранспарцёры.

Пра гэта заявіў прэм'ер -міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Акрамя таго, Латвія плануе перадаць Украіне сонечныя панэлі для забеспячэння лякарняў.

«Рады вітаць у Кіеве прэм'ер-міністарку Латвіі Эвіку Сіліню. Падзякаваў латвійскаму ўраду і народу за канкрэтныя і паслядоўныя крокі, якія ўзмацняюць Украіну. За ініцыятыву "Кааліцыя БПЛА для Украіны" і пастаўкі беспілотнікаў для нашых ваяроў. Падчас нашай сустрэчы спадарыня Сіліня абвясціла аб чарговым пакеце вайсковай падтрымкі, у які ўвойдуць бронетранспарцёры”, - адзначыў Шмыгаль.

Акрамя гэтага, прэм'еры абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва паміж абароннымі кампаніямі і ўзмацненне ўкраінскіх вайскоўцаў на полі бою. Латвія таксама працягвае падтрымліваць санкцыі супраць Расеі і з'яўляецца надзейным супольнікам Украіны ў інтэграцыі ў ЕЗ і NАТО.

"Нашы латвійскія сябры дапамагаюць энергетычным абсталяваннем і плануюць перадаць Украіне сонечныя панэлі для лякарняў", – дадаў Шмыгаль.

Нагадаем, сёння прэм'ер-міністарка Латвіі Эвіка Сіліня прыбыла з працоўным візітам у Кіеў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках