Эрдаган: Крым павінен быць вернуты пад кантроль Украіны
16- 11.09.2024, 15:08
- 19,172
Анкара жадае заканчэнне вайны на аснове тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Вяртанне Крыма пад кантроль Украіны з'яўляецца патрабаваннем міжнароднага права. Турцыя падтрымлівае заканчэнне поўнамаштабнай вайны на аснове тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, а таксама незалежнасці краіны.
Пра гэта паведамляе выданне Anadolu, якое цытуе прэзідэнта Турцыі Раджэпа Тайіпа Эрдагана падчас відэазвароту да ўдзельнікаў 4-га саміту Крымскай платформы.
«Падтрымка Турцыяй тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны з'яўляецца нязменнай. Вяртанне Крыма Украіне - патрабаванне міжнароднага права», - заявіў Эрдаган.
Прэзідэнт Турцыі выказаў надзею, што ў будучыні будуць зроблены «дадатковыя крокі для ўмацаванні правоў крымска-татарскіх цюркаў». Адзначыў, што Анкара жадае заканчэння вайны справядлівым і трывалым мірам на аснове тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.