СМІ: Знішчэнне расейскіх «Алігатараў» ва Украіне прыняло небывалыя маштабы
1- 11.09.2024, 15:26
- 9,056
Страты складаюць амаль 35 адсоткаў ад аператыўнага парку гелікаптэраў.
Страты Расеі ва Украіне сярод тэхнікі сур'ёзныя - да сярэдзіны 2023 года краіна-агрэсарка пазбавілася блізу 40 гелікаптэраў Ка-52 "Алігатар".
З некаторых звестак, да сярэдзіны года колькасць ліквідаваных "Алігатараў" можа перавысіць 60 адзінак, піша bulgarianmilitary.com. У матэрыяле адзначаецца, што "гэтыя страты складаюць прыкладна 30-35% ад аператыўнага парку гелікаптэраў Ка-52".
“…Будучы самым сучасным гелікаптэрам у сваім арсенале, Ка-52 быў накіраваны на знішчэнне шырокага спектру цэляў, уключаючы бранятэхніку і ўмацаваныя пазіцыі”, - адзначаецца ў артыкуле.
Журналісты дадалі, што такі падвышаны ўзровень разгортвання “Алігатараў” павялічвае іх схільнасць да ўздзеяння ўкраінскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, асабліва пераносных зэнітна-ракетных комплексаў тыпу “Стынгер” і “Іголка”, якія актыўна выкарыстоўваюць украінскія войскі.