12 кастрычнiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін буйны НПЗ каля Масквы часткова спыніў працу

2
Яшчэ адзін буйны НПЗ каля Масквы часткова спыніў працу

Пасля налёту ўкраінскіх дронаў.

Яшчэ адзін буйны расейскі нафтаперапрацоўчы завод, размешчаны паблізу ад сталічнага рэгіёну, сутыкнуўся са збоем і быў вымушаны часткова скараціць вытворчасць.

Размешчаны за 300 км ад Масквы НПЗ "Слаўнафта-Яраслаўнафтааргсінтэз", які перапрацоўвае 15 млн тон нафты на год, 10 верасня спыніў устаноўку каталітычнага крэкінгу, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, дакладная прычына аварыі невядомая: гэта можа быць няспраўнасць з транспартам ці рэгенерацыяй каталізатара. Рамонт устаноўкі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці высокаактанавых марак бензіну, зойме блізу тыдня, расказала адная з крыніц. Са слоў іншай, завод будзе вымушаны знізіць выпуск Аі-95, аднак 92-га бензіну будзе вырабляць больш.

Праблемы на Яраслаўскім заводзе ўзніклі ў дзень найбуйнейшага з пачатку вайны налёту ўкраінскіх дронаў, які ахапіў дзевяць рэгіёнаў, у тым ліку Падмаскоўе, дзе БПЛА урэзаўся ў шматпавярховік. У выніку ўзніклага пажару адзін чалавек загінуў, восем пацярпелі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках