Брытанія абвясціла пра новы пакет дапамогі для Украіны
1- 11.09.2024, 19:10
- 3,100
Ягоны кошт складае больш за $780 млн.
Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі абвясціў пра вылучэнне Украіне новага пакету дапамогі. Ягоны кошт складае больш за 780 млн даляраў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Брытаніі.
«Падтрымка Вялікай Брытаніяй Украіны непахісная. Наша абавязальніцтва ў падтрымцы памерам больш за 600 млн фунтаў стэрлінгаў (780 млн даляраў) з'яўляецца апошнім унёскам нашай сталай падтрымкі Украіне. Гэта дасць жыццёва важную падтрымку ўкраінцам, якія будуць прадаўжаць трываць нястомныя напады Расеі», – адзначыў Лэмі.
Брытанія дасць Украіне 310 млн даляраў на гуманітарныя патрэбы і 484 млн даляраў ЗША ў выглядзе крэдытных гарантый, вылучаных Сусветным банкам для падтрымкі жыццёва важных дзяржаўных паслуг, уключаючы падтрымку школаў і лякарняў, аплату працы дзяржаўных службоўцаў і фінансаванне пенсій.
Акрамя таго, Міністр абароны Брытаніі Джон Хілі сёння таксама абвясціў, што сотні дадатковых ракетаў СПА, дзясяткі тысячаў дадатковых артылерыйскіх боепрыпасаў і больш бронятэхнікі будзе дастаўлена ва Украіну да канца гэтага года.