У Міністэрстве аховы здароўя занепакоіліся, што медыкі-платнікі «косяць» ад размеркавання
14- 11.09.2024, 19:40
- 12,174
Для іх могуць «падкруціць» гайкі.
Прыбыццё маладых спецыялістаў – медыкаў на першыя працоўныя месцы знаходзіцца на жорсткім кантролі дзяржавы, аднак частка выпускнікоў-платнікаў пасля інтэрнатуры аддае перавагу кампенсацыі грошай і не едзе на размеркаванне. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, паведамляе «СБ. Беларусь сёння».
Хаджаеў паведаміў, што летась накіраванне на першыя працоўныя месцы атрымалі 2104 выпускнікі медвузаў, у 2024-м лік быў меншы – 1894 маладыя спецыялісты.
Прычым са 171 выпускніка, які не прыбыў на першае працоўнае месца пасля праходжання інтэрнатуры, аб'ектыўныя прычыны былі толькі ў 41 чалавека. Размова ідзе пра прадаўжэнне інтэрнатуры, адпачынак для догляду дзіцяці да трох гадоў, набор у войска, паступленне на больш высокую ступень навучання.
«Разам з тым расце колькасць выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў платнай формы падрыхтоўкі, якія выказалі жаданне быць накіраванымі на інтэрнатуру і першае працоўнае месца, але пасля праходжання інтэрнатуры пакрываюць сродкі за арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне інтэрнатуры (памер складае блізу 600–700 рублёў) і на першае месца працы не прыбываюць», – расказаў міністр.
Ён мяркуе, што неабходна ў Кодэкс аб адукацыі вярнуць норму, якая прадугледжвае магчымасць для платнікаў замены размеркавання на даведку аб свабодным працаўладкаванні толькі ў год выпуску цягам месяца пасля атрымання дыплома (да 1 жніўня).