Блінкен пра ўдары дальнабойнымі ракетамі па РФ: Перадам пачутае Байдэну
10- 11.09.2024, 20:11
- 6,690
Украіна і ЗША правялі перамовы ў Кіеве.
Украіна перамовіла з ЗША пра сітуацыю на фронце. Таксама прагаварылі пытанне пра дальнабойнасць.
Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візіту ў Кіеў.
«Мы абмяркоўвалі дальнабойнасць... Я перадам тое, што я тут пачуў, прэзідэнту ў Вашынгтон», – заявіў Блінкен.
Ён адзначыў, што патрэбы мяняюцца, бо мяняецца і само поле бою.
«Я ўпэўнены, што так і будзе прадаўжацца, таму што сітуацыя мяняецца. Эскалацыя – гэта чыннік, які мы бярэм да ўвагі, але ён не вызначальны», – дадаў ён.