Да апошняга расейца
2- Юрый Бутусаў
- 12.09.2024, 11:40
- 7,706
Крамлёўскі маньяк марнуе грошы толькі на ракеты.
Расея. Балоты. Тут у іркуцкіх пасёлках праз бруд на дарогах спынілі прадаваць хлеб і ўвялі дыстанцыйнае навучанне для школьнікаў, туды не могуць праехаць хуткая дапамога і пажарныя, і аптэкі тамака няма. Да найбліжэйшага горада Бадайба - больш за 70 км, пераадолець іх стала немагчыма.
У гэты ж час апошні масаваны ракетны абстрэл Украіны каштаваў бюджэту РФ больш за мільярд даляраў, і скончыўся ён гібеллю мірных жыхароў украінскіх гарадоў, у тым ліку шматдзетнай сям'і ў Львове, дзе выжыў толькі бацька.
У Бадайбінскім раёне здабываюць золата. Гэты край мог жыць шчасліва і забяспечана, калі б не крамлёўскі маньяк, які марнуе грошы толькі на ракеты і вядзе вайну да апошняга расейца.
Юрый Бутусаў, Telegram