13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы абстралялі ў Мурманскай вобласці самалёт

2
Расейцы абстралялі ў Мурманскай вобласці самалёт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яго прынялі за БПЛА.

Пасля паветранай трывогі ў Мурманскай вобласці расейскія вайскоўцы настолькі разнерваваліся, што выпадкова абстралялі лёгкаматорны самалёт, які пралятаў у небе, прыняўшы яго за «варожы БПЛА».

Пра гэта паведамілі ў пракрамлёўскіх Telegram-каналах.

«Два лёгкія спартовыя самалёт (ATEC 321 Faeta NG і BRM Aero Bristell NG5) вылецелі з пасадачнай пляцоўкі ў Апатыцкай муніцыпальнай акрузе ў Архангельск... Пасля ўзлёту пілот аднаго з бартоў убачыў, што другі самалёт паводзіць сябе неяк дзіўна, і падаў сігнал бедства. Пазней высветлілася, што другі борт абстралялі са стралковай зброі», - гаворыцца ў паведамленні.

Пілот у выніку абстрэлу не пацярпеў, аднак перапуджаныя вайскоўцы РФ пашкодзілі кулямі крыло і фары самалёта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках