11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя ДНЖ у Еўразвязе

1
Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя ДНЖ у Еўразвязе

Большасць - у Польшчы.

Грамадзяне Беларусі ў 2023 годзе атрымалі 281 279 першых дазволаў на жыхарства ў краінах Еўразвязу.

У гэтым паказчыку, як вынікае са звестак Еўрастата, беларусы саступаюць толькі ўкраінцам - ім выдалі 307 313 першых ДНЖ. У топ-10 таксама грамадзяне Індыі, Марока, Сірыі, Турцыі, Расеі, Кітая, Бразіліі і Афганістана.

Абсалютная большасць беларусаў - 255 595 чалавек (90,9%) - атрымалі першы ДНЖ у Польшчы. У Літве легалізаваліся 16 174 беларусы, у Нямеччыне — 1 924. У астатніх краінах ЕЗ першы ДНЖ летась атрымалі 7 586 беларусаў.

У Польшчы беларусы ўвогуле атрымалі больш за ўсіх першых ДНЖ, на другім месцы ідуць украінцы (240 643). У Літве ў лідарах таксама грамадзяне Беларусі - у гэтай краіне яны апярэджваюць узбекістанцаў (7 580).

Крыху больш за палову грамадзян Беларусі (52,3%) атрымалі першы ДНЖ па працы. 42,5% беларусаў легалізаваліся з іншых прычын — да гэтай катэгорыі належаць у тым ліку міжнародная абарона і гуманітарныя ДНЖ. У колькасці дазволаў на жыхарства з іншых прычын беларусы (119 531) летась саступілі толькі сірыйцам (130 443). Па 2,6% беларусаў атрымалі ДНЖ на падставе вучобы ці па ўз'яднанні з сям'ёй.

У Польшчы беларусы атрымалі 130 057 першых ДНЖ на падставе працы і 117 045 - па іншых прычынах. Пры гэтым у Літве ДНЖ па іншых прычынах атрымалі толькі 758 грамадзян Беларусі.

У 2022 годзе першы ДНЖ атрымалі крыху больш за 300 тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках