4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Украіна і РФ пачалі фінальную бітву на фронце

7
NYT: Украіна і РФ пачалі фінальную бітву на фронце

Каб палепшыць перамоўныя пазіцыі.

Украіна цвёрда заявіла аб намеры правесці другі саміт міру ўжо гэтай восенню, каб прапанаваць канчатковую формулу спынення вайны. У чаканні гэтага Украіна і Расея імкнуцца дасягнуць як мага большых поспехаў на фронце зараз, каб мець больш моцную пазіцыю на мірных перамовах. Аб гэтым піша The New York Times.

«Самая неадкладная дыпламатыя», якая адбываецца зараз паміж Украінай і яе партнёрамі, накіраваная на тое, каб даць украінцам здольнасць сфармаваць поле бітвы на сваю карысць, гавораць аўтары публікацыі. Гэта мае значэнне яшчэ і таму, што Крэмль, здаецца, не зацікаўлены ў перамовах, але яго меркаванне можа змяніцца са змяненнем сітуацыі на фронце, гаворыцца ў артыкуле.

Паказальна, што дыпламатычныя дыскусіі на гэтую тэму ажывіліся пасля пачатку ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці і ўзмацнення ўкраінскіх удараў па расейскіх нафтавых аб'ектах. І ў гэтым жа кантэксце працягваюцца дыпламатычныя дыскусіі аб зняцці абмежаванняў на ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі РФ.

Прэзідэнт Кіеўскай школы эканомікі і былы міністр эканамічнага развіцця Украіны Цімафей Мілаванаў адзначыў, што ўзмоцнены вайсковы патэнцыял Украіны, яе здольнасць наносіць хуткія ўдары па стратэгічнай нафтавай інфраструктуры РФ мог бы пасадзіць Пуціна за стол перамоў.

«Пуцін не верыць ні ў якую дыпламатыю; ён проста гуляе ў гэтую гульню. Але я думаю, што ён таксама жадае бачыць довады. Ведаеце, прынясіце квітанцыі. Такім чынам, ці ёсць ва Украіны магчымасці? - сказаў спадар Мілаванаў.

Уільям Х. Макрэйвен, амерыканскі адмірал у адстаўцы, прызнаўся, што да Курскай аперацыі УСУ ён уважаў найлепшым магчымым для Украіны варыянтам міру простае замірэнне з гарантыямі бяспекі ад хаўруснікаў і замарожанымі грашыма Расеі. Але ўварванне на Куршчыну здзівіла яго і дало Украіне козыр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках