Палітолаг: Лёс Лукашэнкі вызначаны
23- 13.09.2024, 16:55
- 37,300
Дыктатар сёння - поўны нуль.
Эстонскі гісторык і палітолаг, экс-дэпутат эстонскага парламента Аарнэ Веедла распавёў «Радыё Рацыя» пра аптымістычныя перспектывы Беларусі.
- Будзьце ўпэўненыя, калі ў Расеі адбудуцца змены, і там з'явяцца больш рэалістычныя кіраўнікі, то Беларусь зможа накіравацца ў бок ЕЗ.
Паўтару, самым натуральным чальцом Еўрапейскага Звязу ў гэтым рэгіёне з'яўляецца не Украіна, а Беларусь, - падкрэсліў эстонскі палітык.
У той жа час ён не бачыць канкрэтных варыянтаў зрынання пуцінскага рэжыму, які будзе падтрымліваць Лукашэнку да апошняга.
- Пра якога Лукашэнку вы кажаце? У яго няма ніякіх перспектыў, ён нуль у палітычным сэнсе. Ён можа трымацца за сваё крэсла, але яго лёс вызначаны.
Так, мы бачым, што напэўна ў 2025 годзе ён чарговым разам пойдзе на выбары, хоць зараз і спрабуе ўсіх падмануць, паказваючы нейкіх фэйкавых пераемнікаў.
І Масква маўчыць, мы не ведаем, што мае намер зрабіць Крэмль, у тым ліку і з гэтымі выбарамі.