У Менску закрываюцца крамы папулярнага польскага абутку
1- 13.09.2024, 17:03
- 8,860
Праз санкцыі.
У Менску з 29 верасня канчаткова закрываюцца крамы польскага абутку Wojas, піша «Смартпресс» са спасылкай на прадстаўнікоў рытэйлера.
«Заснавальнік, польскі бок, прыняў пастанову. 29 верасня - апошні працоўны дзень дзвюх крам: у ГЦ Expobel і ў GreenCity. У ГЦ «Замак» крама ўжо закрытая», - паведамілі парталу ў кампаніі «Ваяс Бел».
Там расказалі, што спрабавалі атрымаць квоты ад Беллегпрама, але рэгулятар квоты летам не выдаў.
«Няма тавару, і няма магчымасці завезці тавар. Мы спрабавалі, і заснавальнікі спрабавалі. Але, на жаль, у сувязі з санкцыямі няма магчымасці працягваць працу», - растлумачылі прадстаўнікі рытэйлера.
Нераспрададзеныя да 29 верасня рэшткі абутку і галантарэі будуць вернутыя назад у Польшчу. Гэта стандартная працэдура напрыканцы кожнага сезона.
У кампаніі таксама адзначылі, што аналагічная сітуацыя ва ўсіх прадаўцоў польскага абутку: «Ніхто не змог завезці тавар».