У Беларусь ідуць магутныя антыцыклоны
6- 14.09.2024, 21:47
- 17,266
Яны затрымліваюць лета.
Летне-асенняе надвор'е, якое ўстанавілася ў першай палове верасня, працягнецца і на наступным тыдні. Уладу над надвор'ем возьмуць чарговыя магутныя антыцыклоны, што затрымаюць лета. Прахалодныя ночы і цёплыя дні ў сукупнасці створаць камфортныя ўмовы. Анамальна цёплае надвор'е, чакаецца тэмпература на 4-6 °С вышэйшая за норму.
Якое надвор'е будзе ў Беларусі з 16 да 22 верасняра расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў праўладнаму АНТ. Калі сцісла, то лета нікуды не сыдзе, як і тэмпературная анамалія: чакаецца на 4-6°С вышэй за норму.
У пачатку тыдня прагназуецца пераменная воблачнасць, без дажджоў. У начны і ранішні час у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць непрацяглыя туманы. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Вільготнасць - да 60%. Уначы - ад +11 да +17°С, удзень у панядзелак - +26 … +29°С, у аўторак – да +28°С.
У сярэдзіне тыдня карціна амаль не памяняецца - пад уплывам шырокага пагодлівага антыцыклону будзе пераважаць пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер усходні, умераны. Вільготнасць - да 40%. Тэмпература ўначы складзе ад +10 да +15°С. Удзень у аўторак і сераду - +25 … +28°С.
У пачатку другой паловы тыдня захаваецца пераменная воблачнасць, без дажджоў. Вільготнасць - да 40%. Раніцай месцамі туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, умераны. Уначы -ад +9 да +14°С. Удзень у чацвер - +24 … +27°С, у пятніцу – +19 … +24°С.
У выходныя вільготнасць павялічыцца (да 70%), абыдзецца без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі зноў будзе туман. Тэмпература ўначы - +11 … +17°С, у сярэдзіне дня ў суботу паветра прагрэецца да +22 … +26°С, у нядзелю – да +23 … +27°С.