Украіна запусціла ўласную вытворчасць 155-мм артнабояў
4- 14.09.2024, 21:51
- 6,224
Вытворчасць абароннай прадукцыі ва Украіне павялічылася ўдвая.
Украіна пачала ўласную вытворчасць 155-мм артылерыйскіх набояў, заявіў былы кіраўнік Міністэрства ў пытаннях стратэгічных галін прамысловасці, пазаштатны дарадца прэзідэнта Украіны Аляксандр Камышын у інтэрв'ю нарвежскаму выданню Nettavisen.
- Не магу сказаць шмат, але мы запусцілі ўласную вытворчасць 155-мм артылерыйскіх набояў, - сказаў ён.
Таксама адзначаецца, што пад кіраўніцтвам Камышына вытворчасць абароннай прадукцыі ва Украіне павялічылася ўдвая.
- Да канца года яна павялічыцца ўтрая. Працягваем ехаць далей, - дадаў ён.