12 кастрычнiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА прыгразіў камандзе Англіі адхіленнем ад хатняга Еўра

3
УЕФА прыгразіў камандзе Англіі адхіленнем ад хатняга Еўра

У выпадку санкцый ангельскія клубы таксама не змогуць удзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў.

Генеральны сакратар УЕФА Тэадор Тэадарыдзіс папярэдзіў урад Вялікай Брытаніі пра рызыку адхілення каманды Англіі ад хатняга чэмпіянату Еўропы 2028 года праз планы стварыць Незалежны футбольны рэгулятар (IFR) для пяці мужчынскіх прафесійных ліг.

Законапраект быў унесены ўрадам Рышы Сунака яшчэ ў сакавіку, але яго не паспелі прыняць праз датэрміновыя выбары. Аднак у планах лейбарыстаў ён ужо ёсць. Як заяўлена ў законапраекце, ягоныя галоўныя мэты – фінансавая ўстойлівасць асобных клубаў і ангельскага футболу ў цэлым, а таксама абарона традыцыйных асаблівасцяў ангельскага футболу, важных для заўзятараў.

IFR, як адзначае The Athletic, зможа прадухіляць пераход клубаў у такія «адколатыя» турніры, як еўрапейская Суперліга, ускладняць праверку ўладальнікаў і кіраўнікоў клубаў і ўплываць на размеркаванне фінансаў паміж Прэм'ер-лігай і Ангельскай футбольнай лігай (EFL).

У сваім лісце міністарцы культуры, СМІ і спорту Лізе Нэндзі Тэадарыдзіс нагадаў, што незалежнасць футболу з'яўляецца «фундаментальным патрабаваннем» і не павінна быць ніякага ўмяшання ў кіраванне футболам з боку ўраду.

У выпадку санкцый ангельскія клубы не змогуць удзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў і іншых спаборніцтвах УЕФА, а нацыянальная каманда – у чэмпіянаце Еўропы.

У Міністэрстве справаў культуры, СМІ і спорту пры гэтым мяркуюць, што праз IFR пагрозы адхілення каманды няма. «Законапраект аб кіраванні футболам створыць новага незалежнага футбольнага рэгулятара, які верне заўзятараў у цэнтр гульні і вызначыць фундаментальныя праблемы кіравання», – заявілі ва ўстанове агенцтву PA.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках