Рассельгаснагляд узяў пад узмоцнены кантроль прадукцыю пяці беларускіх прадпрыемстваў
1- 16.09.2024, 15:48
- 3,810
Больш за ўсё прэтэнзій да ялавічыны.
Рассельгаснагляд узмацніў кантроль над прадукцыяй пяці беларускіх прадпрыемстваў. Ведамства накіравала ліст у Федэральную мытную службу, дзе ўдакладняецца, што ўзмоцнены лабараторны кантроль закране наступныя прадпрыемствы:
- "Шчучынскі філіял Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства цэх мясных паўфабрыкатаў" (у ялавічыне выяўлены хіналоны - антыбактэрыйныя прэпараты);
- філіял Барысаўскага мясакамбіната і каўбасны цэх ААТ «Александрыйскае» (у ялавічыне знойдзены бактэрыі групы кішачнай палачкі);
- Жабінкаўскі камбікормавы завод (незарэгістраваныя ГМА-кампаненты або перавышэнне дапушчальных узроўняў у карме для котак);
- філіял "Юніміт" кампаніі "Смалявічы Бройлер" (у паўфабрыкатах з птушкі выяўлены парушэнні мікробнай бяспекі).
Акрамя таго, часова прыпынены пастаўкі прадукцыі "Белфуд Прадакшн" з-за паўторнага выяўлення энрафлаксацыну ў дзіцячых мясных кансервах.