Зяленскі: План перамогі гатовы больш як на 90%
3- 16.09.2024, 20:20
- 4,336
На наступным тыдні яго пакажуць хаўруснікам.
План перамогі Украіны ў вайне з Расеяй гатовы больш як на 90 адсоткаў. На наступным тыдні яго пакажуць хаўруснікам.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Цягам усяго дня ў розных фарматах – нарады ў падрыхтоўцы нашага, украінскага, плану перамогі. Рэальнае напаўненне ўсіх пунктаў. Ваеннае напаўненне, палітычнае, дыпламатычнае, эканамічнае. Задзейнічаныя ключавыя асобы на кожным кірунку», – сказаў Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, неабходныя для Украіны крокі ўжо дакладна вызначаныя.
«Тое, што можа даць нам максімальна моцныя пазіцыі для набліжэння міру – рэальнага, справядлівага міру. Для кожнага кроку ёсць дакладны пералік пунктаў, што менавіта неабходна, што будзе працаваць на ўзмацненне. Ніякай немагчымай рэчы там няма. Больш чым на 90% усё выпісана», – расказаў прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што ў комплексе гэты пакет можа забяспечыць правільнае развіццё сітуацыі не толькі для Украіны, але і для ўсіх, хто ў свеце шануе міжнароднае права.
«Ужо на наступны тыдзень мы рыхтуем план перамогі для паказу хаўруснікам», – дадаў Зяленскі.